Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліст да сябра: Забыцца і забіцца


Габрыэль Мэтсю, «Мужчына піша ліст» (1666).
Габрыэль Мэтсю, «Мужчына піша ліст» (1666).

Штодзённасьць і навіны пра Расею ды Ўкраіну выклікаюць стрэс. Хочацца забыцца пра ўсё і зьехаць у вёску, дзе б ты быў родным для кожнага суседа. На яго просьбу ты б адклікнуўся і талакой пабудаваў ці адрамантаваў яму дом. Але ж ў горадзе разуменьне вёскі — абстрактнае. Такой вёскі даўно няма.

Таму застаецца забіцца ў кут і, сабраўшы думкі, пісаць ліст прыдуманаму сябру ў невядомую вёску. У лісьце ты распавядзеш пра жаданьне жыць у яго вёсцы. У адказ атрымаеш: Гарадзкі, што ты сабе прыдумаў? Гарадзкія — яны «з жыру бесяцца». Мы ўсе ў горад марым зьехаць, а ім — абстрактную вёску падавай.

Андрэй Мялешка


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG