Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнасьліў


Эмілі Прэер, «Сьлівы і абрыкосы»
Эмілі Прэер, «Сьлівы і абрыкосы»

У нашым садзе чарнасьліву не было і я да школы не ведаў, што ёсьць такія сьлівы. Ідучы ў першую клясу па дарозе паўз чужы сад, я заўважыў каля плоту маладое дрэўца з незвычайнымі пладамі. Некалькі дзён я спыняўся каля саду, але не асьмельваўся сарваць сьліву, каб пакаштаваць. І калі я сарваў сьліву, тут жа зьявіўся гаспадар, які накрычаў на мяне. З таго часу ў мяне зьявілася мара, каб у нашым садзе рос чарнасьліў. На жаль, мая мара так і засталася марай. І сёньня, купіўшы кіляграм чарнасьліву, я ўзгадаў сад, у якім рос чарнасьліў, і дзядзьку, які яго сьцярог. І сёньня няма ні таго дзядзькі, ні таго саду...

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG