Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адносіны Беларусі і Эўразьвязу адчувальна палепшыліся — амбасадар Нямеччыны


Пэтэр Дэтмар, аріхіўнае фота

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Нямеччны ў Беларусі Пэтэр Дэтмар адзначыў, што адносіны Беларусі і Эўрапейскага зьвязу адчувальна палепшыліся, перадае БЕЛТА.

«Найбольш відавочнай праявай гэтага стала скасаваньне санкцыяў ЭЗ у дачыненьні да Беларусі ў лютым гэтага году. Менавіта Нямеччына больш за іншыя краіны выступала за скасаваньне санкцыяў, — адзначае амбасадар. — Можна канстатаваць, што нават праблемныя тэмы могуць зноў адкрыта абмяркоўвацца. Гэта можа стаць пачаткам шляху, які дасьць нам магчымасьць актыўна рэалізоўваць шырокі патэнцыял двухбаковых адносінаў. Гэта запатрабуе часу, цярплівасьці і даверу да партнэраў».

Нямеччына — адзін з найвялікшых донараў Беларусі сярод краінаў Эўразьвязу. З 2006 па 2012 гады яна выдзеліла нашай краіне 129,17 мільёна даляраў ЗША. Гэта амаль чвэрць агульнай сумы донарскай дапамогі ад краінаў ЭЗ за гэты пэрыяд. 2/3 нямецкай дапамогі накіроўваюцца на адукацыю. Пераважна гэта расходы на навучаньне беларускіх студэнтаў ва ўнівэрсытэтах Нямеччыны. Сродкі, выдаткаваныя на разьвіцьцё гэтага напрамку, фактычна застаюцца ў Нямеччыне.

Як адзначае Андрэй Ягораў, кіраўнік Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі, які двойчы праводзіў дасьледаваньне ролі і месца грамадзянскай супольнасьці Беларусі ў сыстэме донарскай дапамогі ЭЗ для Беларусі, для нямецкай дапамогі характэрнае супрацоўніцтва з уладамі Беларусі. І ў выпадку, калі дапамога выдзяляецца праз канал «НДА і грамадзянская супольнасьць», то гэта зусім ня значыць, што сродкі накіраваныя на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG