Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фунт стэрлінгаў умацаваўся ў чаканьні, што Брытанія застанецца ў ЭЗ


Фунт стэрлінгаў і сусьветныя фондавыя індэксы 23 чэрвеня вырасьлі на фоне чаканьня, што Брытанія застанецца ў Эўрапейскім Зьвязе.

Яе паведамляе Reuters, фунт стэрлінгаў узьняўся да самай высокай адзнакі ў адносінах да даляра ў гэтым годзе. Рост паказалі сёньня і сусьветныя фондавыя індэксы.

Такі рост адбываецца на фоне чаканьняў інвэстараў, якія прадугледжваюць, што брытанцы прагаласуюць за тое, каб застацца ў Эўрапейскім Зьвязе.

Reuters цытуе галоўнага эканаміста First Standard Financial з Нью-Ёрку Піцера Кардзіла, які кажа, што «Рынкі — найлепшы індыкатар таго, што адбываецца, і яны кажуць, што Вялікабрытанія застанецца (у Эўразьвязе — РС). Ключавым зьяўляецца моцны скачок курсу фунта».

Учора сацыялягічныя апытаньні паказвалі, што праціўнікаў выхаду з ЭЗ у Брытаніі, хаця і на адзін адсотак, але болей, чым прыхільнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG