Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзіцячы лягер у Карэліі, дзе загінулі дзеці, зачынены


Бераг возера. Пасьля гібелі дзяцей
Бераг возера. Пасьля гібелі дзяцей

Панядзелак у Карэліі і Маскве быў абвешчаны днём жалобы.

Расейскія ўлады 20 чэрвеня прынялі рашэньне закрыць дзіцячы лягер у Карэліі, дзе 14 дзяцей загінулі падчас сплаву ў мінулыя выходныя. Пра гэта паведаміў кіраўнік МНС Расеі Ўладзімер Пучкоў.

18 чэрвеня 47 дзяцей і чацьвёра дарослых зь дзіцячага аздараўленчага лягера «Парк-гатэль Сямозера» на двух лодках і рафце патрапілі ў шторм, лодкі перакуліліся. Дзеці спрабавалі дабрацца да берага ўплаў, аднак з-за вялікіх хваляў і нізкай тэмпэратуры вады зрабіць гэта змаглі ня ўсё.

Выратавальная апэрацыя пачалася толькі праз 20 гадзінаў, пасьля таго, як пра трагедыю стала вядома ад адной зь дзяўчынак, якія выратаваліся.

Распачатая крымінальная справа, вядзецца расьсьледаваньне.

Панядзелак у Маскве і Карэліі быў днём жалобы па загінулых дзецях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG