Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад таямніцай


Сэм’юэл Морзэ, «Люўрская галерэя» (1833).
Сэм’юэл Морзэ, «Люўрская галерэя» (1833).

Парыж. Люўр.

Мы глядзелі адна на адну. Я — у поўным зьдзіўленьні і зьбянтэжанасьці. Яна — зь ледзь прыкметнай, спакойнай усьмешкай, якая заварожвае нечым невыказным. У якой нібы зьмясьцілася ўся сутнасьць існаваньня.

Стрыманы гоман натоўпу, які яе атачаў, перастаў успрымацца. Я быццам адключылася ад рэальнасьці. У галаве стукала адзінае нямое пытаньне: «Што такое ведаеш ты, чаго ня ведаем і не разумеем мы?»

Рэпрадукцыі яе партрэту паўсюды. Здавалася, у арыгінале нічога новага ужо не адкрыю для сябе. І... стаяла амаль у шоку.

Мона Ліза. Джаконда. Так і не разгаданая нікім таямніца яе ўсьмешкі.

Вікторыя Грыніна


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG