Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне арыштавалі 13 расейскіх агентаў, у тым ліку ў войску і Нацгвардыі


Ілюстрацыйнае фота. Служба бясьпекі Ўкраіны
Ілюстрацыйнае фота. Служба бясьпекі Ўкраіны

Контравыведка Службы бясьпекі Ўкраіны паведамляе аб тым, што цяпер пад сьледзтвам знаходзяцца трынаццаць агентаў расейскіх спэцслужбаў.

Сярод іх — намесьнік начальніка штаба АТА, падпалкоўнік Нацыянальнай гвардыі, супрацоўнік аддзела кадраў вайсковай часткі і вайсковец Узброеных сіл. Іх імёны не паведамляюцца.

Таксама СБУ сьцьвярджае, што былі ліквідаваныя «трыццаць тэрарыстычных груп, падрыхтаваных расейскімі спэцслужбамі для зьдзяйсьненьня дывэрсій».

Усяго на працягу чэрвеня 2015 — траўня 2016 году па матэрыялах контравыведкі СБУ адкрыта 367 крымінальных вытворчасьцяў, у тым ліку семдзесят шэсьць паводле артыкулу 111 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (дзяржаўная здрада), тры — за шпіянаж.

Адносна дваццаці двух чалавек ужо набыў законную моц абвінаваўчы прысуд суду. У прыватнасьці, да 9 гадоў пазбаўленьня волі асудзілі кадравага супрацоўніка галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Генштаба ўзброеных сілаў РФ, грамадзяніна Расеі. Дванаццаць гадоў зьняволеньня атрымаў былы афіцэр паветраных сілаў, які даў пісьмовую згоду працаваць на ФСБ. Былы баец Нацгвардыі, які зьбіраў выведвальную інфармацыю па заданьні расейскай спэцслужбы, адбываць пакараньне 9 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG