Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі забаранілі продаж брытанскіх прэзэрватываў Durex


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Раней прэзэрватывы гэтай маркі сталі зьнікаць з прылаўкаў аптэк у розных рэгіёнах.

«Росздравнадзор» забараніў у Расеі продаж прэзэрватываў Durex, паколькі гэтая прадукцыя не зарэгістраваная ва ўстаноўленым парадку. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на кіраўніка арганізацыі Міхаіла Мурашку.

Ён паведаміў, што ў адпаведнасьці з заканадаўствам мэдыцынскія вырабы павінны прайсьці выпрабаваньні тэхнічныя, таксыкалягічныя, і ўсё гэта павінна прайсьці экспэртызу ў «Росздравнадзоре». Паводле яго, у прадукцыі брытанскай кампаніі Durex ёсьць яшчэ шанец вярнуцца на расейскі рынак пасьля правядзеньня адпаведных рэгістрацыйных працэдураў.

«Кампанія абавязана выконваць заканадаўства, гэта ня першы выпадак, проста гэта тычыцца многіх, таму ён стаў рэзанансным», — адзначыў Мурашка. Ён дадаў, што дэфіцыту прэзэрватываў на расейскім рынку не ўзьнікне. «Зарэгістравана ў РФ больш за 60 найменьняў прэзэрватываў, таму ніякіх перабояў не будзе, гэта толькі адна з гандлёвых марак», — паведаміў Мурашка.

Раней у СМІ зьявілася інфармацыя, што прэзэрватывы дадзенай маркі сталі зьнікаць з прылаўкаў аптэк у розных рэгіёнах з траўня 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG