Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: да Эдуарда Пальчыса не пускаюць адваката


Зьняволены актывіст Эдуард Пальчыс, вядомы як Jhon Silver, стваральнік блога 1863x

Праваабарончы цэнтар «Вясна» выступіў з заявай, у якой патрабуе ад уладаў забесьпячэньня працэсуальных гарантый і правоў блогера Эдуарда Пальчыса, вядомага сярод карыстальнікаў Інтэрнэту як Джон Сільвер.

У заяве адзначаецца, што на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі быў затрыманы і экстрадзіраваны ў Беларусь рэдактар сайта www.1863x.com Эдуард Пальчыс. Ён абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні») і ч. 2 арт. 343 («Распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Праваабаронцы заяўляюць, што да Эдуарда Пальчыса не дапускаюць адваката. Яны нагадваюць, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і міжнародныя нормы, у прыватнасьці Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, гарантуюць права на абарону, у тым ліку, на магчымасьць канфідэнцыйных сустрэчаў з адвакатам, неабмежаваных па колькасьці і працягласьці.

Таксама ў заяве нагадваецца пра абсалютную забарону катаваньняў на падставе артыкула 7 Пакта («Ніхто не павінен падвяргацца катаваньням або жорсткаму, бесчалавечнаму або зьневажальнаму для яго годнасьці абыходжаньню або пакараньню»). Нагадваем, што падчас зьняволеньня ўся адказнасьць за асабістую недатыкальнасьць, фізычны і псыхалягічны стан здароўя затрыманага ўскладаецца на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG