Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арланда: ФБР кваліфікуе здарэньне як тэракт


На месцы страляніны ў Арланда
На месцы страляніны ў Арланда

Калі пацьвердзіцца, што страляніна ў гей-клюбе была тэрактам, то ён стане самым маштабным у ЗША ад 11 верасьня 2001 году

Ахвярамі страляніны ў гей-клюбе Pulse ў амэрыканскім горадзе Арланда, штат Флорыда, сталі 50 чалавек. Вэрсіяў дзьве: непрыязнасьць да геяў і тэракт, учынены пад уплывам або пад кіраўніцтвам ісламскіх экстрэмістаў. Другая лічыцца найбольш верагоднай.

Масавае забойства ў Арланда, якое адбылося ў ноч на нядзелю, заставалася ў ценю іншых падзеяў да вечара, калі стала вядома, што колькасьць загінулых налічаецца дзясяткамі. Паводле апошніх зьвестак, трагедыя ў гей-клюбе Pulse паводле ліку ахвяраў стала самым маштабным выпадкам масавага забойства ў ЗША. Калі тое, што здарылася было тэрактам, то ён акажацца самым буйным з часу тэрактаў 11 верасьня 2011 году.

Да другой паловы дня нядзелі паводле мясцовага часу паліцыя і ўлады штату Флорыда паведамляюць пра 50 загінулых. Больш за 50 чалавек былі шпіталізаваныя з раненьнямі рознай ступені цяжкасьці. Усе загінулыя і пацярпелыя, акрамя самога стралка, былі наведнікамі клюбу. Паліцыя паведамляе, што злачынец быў добра ўзброены. Ён меў пры сабе баявую вінтоўку, пісталет і, відаць, нейкае выбуховае прыстасаваньне. Спачатку, каля другой гадзіны ночы, ён адкрыў стральбу ў клюбе, затым выйшаў на вуліцу і ўступіў у перастрэлку з тэрмінова выкліканым нарадам паліцыі зь дзевяці чалавек. Паслья чаго зноў пракраўся ў клюб і захапіў каля 30 закладнікаў. Усе яны вызваленыя. Нападнік ліквідаваны. Падчас штурмавой апэрацыі, на якую паліцыя атрымала «дабро» каля 5-ай гадзіны раніцы, быў выкарыстаны бронетранспарцёр, які пратараніў сьцяну будынка.

На месцы страляніны ў Арланда, фатаграфія відавочцы
На месцы страляніны ў Арланда, фатаграфія відавочцы

Паводле ліку ахвяраў тое, што адбылося ў Арланда — самы крывавы ў гісторыі ЗША інцыдэнт з ужываньнем агнястрэльнай зброі. Да апошніх падзей у Флорыдзе такое першынство належала здарэньням у кампусе ўнівэрсытэту Virginia Tech ў 2007 годзе (32 забітыя) і ў сярэдняй школе Sandy Hook ў Канэктыкуце (27 забітых).

Унутры клюбу Pulse - фота з афіцыйнага сайту
Унутры клюбу Pulse - фота з афіцыйнага сайту

Гаворачы пра дзеяньні паліцыі і спэцслужбаў, прэса адразу зьвярнула ўвагу на тое, што да расьсьледаваньня падлучаны ня толькі мясцовая і штатная паліцыя, але і ФБР, што адбываецца толькі ў спэцыяльных выпадках. Сур’ёзнасьць выпадку пацьвердзіла заява мэра Арланда пра тое, што ў горадзе ўведзена надзвычайнае становішча^; больш за тое, кіраўнік гораду папрасіў зрабіць тое самае губэрнатара ў маштабах усяго штату. Такога роду экстраардынарныя ініцыятывы — рэакцыя на рашэньне ФБР, папярэдне кваліфікуе пабоішча ў Арланда як тэракт. Губэрнатар Флорыды, які прыбыў на месца трагедыі, пайшоў яшчэ далей, заявіўшы, што ніколькі не сумняваецца ў тым, што гэта была тэрарыстычная акцыя. Прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму далажыў пра здарэньне ягоны дараднік у справе супрацьдзеяньня тэрарызму.

Імя злачынцы — Амар Сэдык Матын. Яму было 29 гадоў. Паводле амэрыканскага кангрэсмэна Біла Нэлсана, Матын ня раз абвяшчаў у сацыяльных сетках сваю адданасьць арганізацыі «Ісламская дзяржава». Кажучы пра гэта, Нэлсан спасылаецца на «інфармацыю, атрыманую ад супрацоўнікаў выведкі ЗША». Нападнік жыў у невялікім горадзе за 150 кілямэтраў ад Арланда, так што, хутчэй за ўсё, апынуцца на месцы злачынства выпадкова ня мог.

Бацькі стралка, імігранты з Афганістану, адмаўляюць вэрсію тэракту. Паводле бацькі Амара Сэдыка Матына, Міра, яго сын, будучы нядаўна ў Маямі, убачыў, як двое мужчын цалуюцца проста на вачах сваёй жонкі і дзяцей. Гэта разьюшыла Амара. «Тое, што ён зрабіў, ня мае, аднак, ніякага дачыненьня да рэлігіі», упэўнена заявіў бацька. Сэнатар-рэспубліканец ад Флырыды Марка Рубіё, нядаўні кандыдат на прэзыдэнцкую намінацыю ад Рэспубліканскай партыі, зь ім не пагадзіўся, нагадаўшы, што іслам прадугледжвае самае суровае пакараньне менавіта за аднаполае каханьне. З Маркам Рубіё пагадзіўся і губэрнатар Флорыды Рык Скот.

Паліцыянты каля дома Амара Сэдыка Матына:

У нядзелю ў сувязі са здарэньнем да народу звьернецца прэзыдэнт ЗША Барак Абама. Ён пацьвердзіў, што ФБР даручана аказаць дапамогу паліцыі Арланда ў расьсьледаваньні трагедыі.

Меркаваны кандыдат рэспубліканцаў на прэзыдэнцкіх выбарах Доналд Трамп пакінуў у Twitter наступнае паведамленьне: «Тое, што адбылося ў Флорыдзе, проста жахліва. Малюся за ўсіх пацярпелых і членаў іх сем’яў. Калі ўсё гэта спыніцца? Калі, нарэшце, мы станем пільнымі і пачнем дзейнічаць жорстка і рацыянальна?» Верагодны кандыдат ад дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан устрымалася ад таго, каб даваць ацэнку таго, што здарылася, напісаўшы толькі, што «ў думках яна — з ахвярамі гэтага жахлівага акту».

Як паведамляе CNN са спасылкай на афіцыйныя крыніцы, Амар Сэдык Матын падчас знаходжаньня ў клюбе тэлефанаваў на тэлефон выратаваньня 911 і заявіў пра сваю вернасьць «Ісламскай дзяржаве». Ён таксама згадваў імёны бостанскіх тэрарыстаў — братоў Царнаевых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG