Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілёты Air France пачалі страйк падчас Чэмпіянату Эўропы па футболе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пілёты галоўнай францускай авіякампаніі Air France ў суботу пачалі страйк. Yahoo News со спасылкай на AFP перадае, што пад пагрозай апынуліся паездкі сотняў тысяч аматараў футбола.

Прафсаюз пілётаў Air France спрабуе дамагчыся павышэньня заробкаў і большай колькасьці лётных гадзінаў. У суботу страйкуе чвэрць ад агульнага пэрсаналу пілётаў.

Інтэрфакс са спасылкай на Associated Press мяркуе, што страйк вельмі ўскладніць магчымасьці перамяшчэньня для заўзятараў, якія прыбылі ў Францыю на Чэмпіянат Эўропы па футболе. Сытуацыя зь перавозкамі ўжо ўскладненая з прычыны страйку на чыгунцы.

У суботу раніцай кіраўніцтва Air France выказала меркаваньне, што каля 80% рэйсаў авіякампаніі ў гэтыя дні ўдасца ажыцьцявіць. У звычайных умовах лайнэры кампаніі выконваюць каля тысячы рэйсаў за суткі.

Паводле дадзеных Bloomberg, у Эўропе ў суботу будзе адменены кожны чацьвёрты рэйс авіякампаніі.

Кіраўніцтва Air France папярэдне ацаніла кошт страйку для бізнэсу ў «дзясяткі мільёнаў эўра».

Тых заўзятараў, хто ўжо прыбыў у Францыю загадзя, «сустрэлі» кучы сьмецьця на вуліцах Парыжа і Марсэля з-за забастовак з нагоды зьмены працоўнага заканадаўства. Пратэстоўцы блякавалі смецьцеперапрацоўчыя заводы ў буйных гарадоў.

Прэзыдэнт Франсуа Алянд зьвярнуўся да прафсаюзаў з просьбай не перашкаджаць правядзеньню Эўра-2016.

«Я заклікаю да пачуцьця адказнасьці кожнага з вас, таму што наша краіна абавязаная выканаць свае абавязацельствы, і яна іх выканае, зрабіўшы ўсё магчымае», — заявіў Алянд.

Аднак прафсаюз пілётаў Spaf ужо заявіў, што стачка пройдзе з суботы па аўторак.

Разам з тым выканаўчы дырэктар Air France Фрэдэрык Гажы паабяцаў скараціць нязручнасьці, што тычыцца рэйсаў у гарады, дзе праходзяць матчы чэмпіянату.

«Зразумела, мы ня кінем чэмпіянат Эўра-2016», — сказаў Гажы, дадаўшы, што страйк абыдзецца авіякампаніі ў пяць мільёнаў эўра ў дзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG