У міністэрстве абароны Расіі пацьвердзілі гібель пілёта пры крушэньні раніцай у чацьвер зьнішчальніка Су-27 у Падмаскоўі.
«Пілёт загінуў, палёт выконваўся без боекамплекта. На зямлі разбурэньняў няма», — заявілі ў прэс-службе расейскага ваеннага ведамства.
Раней крыніцы паведамлялі, што самалётам кіраваў маёр Сяргей Яроменка.
Су-27 уваходзіў у пілятажную групу «Рускія віцязі». Ён пацярпеў катастрофу пасьля ўдзелу ў цырымоніі адкрыцьця помніка авіятарам Расеі ў Пушкінскім раёне Маскоўскай вобласьці. Аварыя адбылася ў лесапаласе, у 2 кілямэтрах ад вёскі Муранава. На месцы працуе камісія Мінабароны.
Па словах крыніцы РІА Навіны, у якасьці асноўнай вэрсіі катастрофы разглядаецца тэхнічная няспраўнасьць, перш за ўсё — адмову рухавікоў.
Па словах крыніцы РІА Навіны, у якасьці асноўнай вэрсіі катастрофы разглядаецца тэхнічная няспраўнасьць, перш за ўсё — адмова рухавікоў.