Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч падчас акцыі
Зьміцер Дашкевіч падчас акцыі

«Малады фронт» правёў пікет каля графіці «Менск — Масква». Фота. Відэа

абноўлена

«Малады фронт» а 17-й гадзіне правёў пікет побач зь месцам афіцыйнага адкрыцьця графіці на Магілёўскай вуліцы, на якім беларускі хлопчык «сябруе» з расейскай дзяўчынкай.

«Малады фронт» а 17-й гадзіне правёў пікет побач зь месцам афіцыйнага адкрыцьця графіці на Магілёўскай вуліцы, на якім беларускі хлопчык «сябруе» з расейскай дзяўчынкай.

19:13 8.6.2016

Выніковы рэпартаж: Адкрыцьцё графіці «Масква-Менск» згарнулі з-за акцыі «Не саюзу з бандай»

17:39 8.6.2016
Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Уладзімер Яроменак
Уладзімер Яроменак

17:24 8.6.2016

17:12 8.6.2016

Зьміцер Дашкевіч з паплечнікамі разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі. Іх каля 10 чалавек. Людзі ў цывільным іх адсунулі ад месца мерапрыемства. Старт афіцыйнай часткі затрымліваецца.

17:03 8.6.2016

Запіс жывой трансьляцыі з акцыі

16:33 8.6.2016

Паводле гарадзкіх уладаў, графіці «Менск-Масква» на доме па вуліцы Магілёўскай прымеркавана да сьвяткаваньня ў Менску «Дня Расеі». Графіці ўжо выклікалі неадназначную рэакцыю ў менчукоў: малюнак на дамах як ўхваляюць, гэтак і крытыкуюць.

Месца адкрыцьця — Магілёўская вуліца, 32. Пачатак а 17-й.

16:33 8.6.2016

Сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч патлумачыў мэту і фармат «далучэньня» да афіцыйнай ініцыятывы.

«У камэнтарах у незалежных мэдыях і сацсетках мы ўбачылі, што шмат хто абураецца безгустоўшчынай і ідэалягічным зьместам гэтага графіці. І таму падумалі, а чаму б не заклікаць людзей не на канапах сядзець, а прыйсьці на санкцыянаванае мерапрыемства, якое праводзіць Менгарвыканкам, і выказаць свае меркаваньні. І пасыл наш, мяркую, можа быць такі: мы ня супраць сяброўства паміж добрымі людзьмі, але не разумеем, чаму беларуская дзяржава, якая вуснамі Лукашэнкі і ягоных чыноўнікаў заяўляе пра нэўтралітэт і міралюбства, сябруе толькі ў адзін бок — у бок Масквы. Чаму няма графіці аб сяброўстве зь Вільняй, з Кіевам, з Варшавай, зь іншымі эўрапейскімі сталіцамі, зь якімі мы ваявалі ў разы менш, чым з Масквой? Вось і паглядзім, хто сёньня прыйдзе, зь якімі плякатамі. Прычым, мы заклікаем людзей прыйсьці не на наш пікет, а на афіцыйнае адкрыцьцё гэтага графіці, мы далучаемся да ініцыятывы Менгарвыканкаму».

XS
SM
MD
LG