Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Люлька Шэрлака Холмса


Мой бацька ў маладосьцi курыў. Курыў самакруткi. Мацi расказвала, у той дзень, калi я нарадзiўся, ён увесь тытунь выкiнуў у сьметнiк.

— Калi буду курыць, дык i сын прыахвоцiцца! — сказаў ён. — Дрэнны прыклад — заразьлiвы!

I ўсё. Закурыў толькi аднойчы, калi я прывёз яму люльку Шэрлака Холмса. Так яна пазначалася у сувэнiрнай краме. Сам ня ведаю, чаму яе купiў: мо назваю прывабiла. Бацьку падарунак спадабаўся, але перш чым пакласьцi яе на палiцу, ён сказаў:

— Люлька павінна пахнуць тытунём!

Ён папрасіў у суседа цыгарку, вытрас зь яе тытунь i набiў ім люльку. I пакурыў.

Марат Баскiн


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG