Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі прадказаў Пуціну доўгае кіраваньне


Міхаіл Хадаркоўскі мае намер у будучыні вярнуцца ў Расею, але прызнаў, што зьмена рэжыму — гэта пытаньне доўгатэрміновай пэрспэктывы.

У інтэрвію тэлеканалу Euronews былы кіраўнік ЮКАСу сказаў, што для яго галоўнае пытаньне — стварэньне палітычнай каманды, здольнай падтрымаць правядзеньне неабходных рэформаў пасьля зьмены рэжыму.

Хадаркоўскі заклікаў «не перабольшваць ролю Ўладзімера Пуціна, назваўшы сыстэму, якая дзейнічае ў Расеі, аўтакратычнай, падобнай да той, што ўжо існавала раней у часы «генэральных сакратароў».

Былы бізнэсмэн удакладніў, што цяпер лічыць сваёй галоўнай задачай «фарміраваньне каманды рэформаў», якая, прыняўшы краіну пасьля сыходу цяперашняга рэжыму, прывядзе яе на працягу двух гадоў да першых сумленным выбараў.

Хадаркоўскі назваў «бессэнсоўным» цяперашні санкцыйны ціск Захаду на асяродзьдзе Пуціна. Аднак санкцыі абцяжарылі магчымасьці манэўраваньня самога Пуціна і перасталі дазваляць яму, паводле выразу Хадаркоўскага, «узнагароджваць сваіх апрычнікаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG