Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Беларусі не камэнтуе перадысьлякацыю расейскіх вайсковых злучэньняў на захад краіны


Пра гэта заявіў начальнік управы інфармацыі галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў.

Пра плянаваныя перасоўваньні расейскіх войскаў з цэнтральнай часткі краіны ў заходнюю і фармаваньне трох новых дывізій на заходнім напрамку ў адказ на ўзмацненьне вайсковага патэнцыялу НАТО ва Ўсходняй Эўропе кіраўніцтва Расеі абвясьціла яшчэ ў 2015 годзе. Цяпер у Бранскую вобласьць перадысьлякуюцца 28-я асобная мотастралковая брыгада, раней разьмешчаная пад Екацярынбургам.

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу назваў фармаваньне на заходнім напрамку ў 2016 годзе трох дывізій «задачай найважнейшай». Разгортваньне злучэньняў каля граніц, паводле ягоных словаў, зьяўляецца «адэкватнымі вайскова-тэхнічнымі захадамі» ў адказ на разгортваньне вайсковай інфраструктуры ЗША і НАТО непадалёк ад расейскіх межаў, а таксама на «рэалізацыю імі небясьпечных супрацьракетных плянаў і нарошчваньне вайсковых выдаткаў».

Цалкам завяршыць перадысьлякацыю брыгады плянуецца да канца 2016 году. Яна ўвойдзе ў склад 20-й арміі, штаб якой знаходзіцца ў Варонежы.

Новы вайсковы гарадок для мотастралковых войскаў ўвядуць у эксплюатацыю ў 2016 годзе непадалёк ад расейска-ўкраінскай мяжы — у Белгарадзкай вобласьці.

На калегіі Міністэрства абароны РФ у сьнежні 2015 году кіраўнік абароннага ведамства Расеі адзначаў, што толькі за 2015 год у краінах Балтыі, у Польшчы і Румыніі натаўскі кантынгент павялічыўся па самалётах ў 8 разоў, а па колькасьці вайскоўцаў — у 13 разоў. У гэтыя краіны дадаткова перакінута да 300 танкаў і БМП. Акрамя таго, НАТО разгортвае там комплексы супрацьракетнай абароны Aegis. Таксама Шайгу зьвярнуў увагу на тое, што «каля двухсот амэрыканскіх ядзерных авіябомбаў» засяроджана на тэрыторыях Бэльгіі, Італіі, Нідэрляндаў, ФРН і Турэччыны, у розных ступенях гатоўнасьці ўтрымліваюцца 310 самалётаў — носьбітаў гэтых бомбаў.

Экспэрты ўпэўненыя, што такімі дзеяньнямі кіраўніцтва Расеі выпраўляе памылкі 1990-х гадоў, калі на заходнім напрамку ў Масквы практычна не засталося буйных ваенных фармаваньняў.

Пра гэта інфармуе агенцтва БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG