Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістам даюць штрафы за пікет супраць цырку


Фота зь пікету 17 красавіка
Фота зь пікету 17 красавіка

У Партызанскім судзе сталіцы выносяць прысуды актывістаў грамадзкіх ініцыятыў «Экалягічны пошуг» і «Кошт жыцьця», якія 17 красавіка зладзілі пікет каля менскага цырку.

Макса Бойчанку асудзілі без сьведак, за 20 хвілін. Штраф 20 базавых велічыняў — 4,200,000 рублёў. Такі ж штраф атрымалі Яна Каралёва і Арцём Каралёў​.

Вячаслаў Касінераў аштрафаваны на 15 базавых (3,150,000 рублёў) , Павал Сяргей — на 30 (6,300,000 рублёў).

Падчас пікету 17 красавіка перад цыркавым прадстаўленьнем актывісты «Экалягічнага пошугу» і «Кошту жыцьця» заклікалі байкатаваць цыркавое шоў з удзелам дрэсіраваных жывёл. Пікет працягваўся каля 20 хвілін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG