Люблю вырошчваць кветкi. Для сябе, каб цешылi вока i душу. Заўсёды старанна рыхтую цыбулiны да вясны, а летась чамусьці забылася апрацаваць глядыёлюсы. Выявiла гэта толькi вясной, калi надышоў час высаджваць. Ужо была сабралася, але раптам муж мне кажа: «Ты адсутнiчала, дык я пасадзiў глядыёлюсы. Аказваецца, нічога складанага».
Зьдзiвiлася. Ён жа нiколi гэтым не займаўся. Пайшла паглядзець.
О my God! Цыбулiны, з архiтэктурнай дакладнасьцю, роўнымi шэрагамi ўзвышаюцца па-над зямлёй, накшталт Hippeastrum. Зь нявыдаленымі леташнімі! Ужо пасьпелi ўкаранiцца.
Перасаджваючы, сьмяюся: «Так, у мужы нечакана прачнуўся кветкавод. Але лепш бы ён спаў...»
Вікторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org