Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цацкі ад дзеда з Магілёўшчыны


Ніколас Ізіс, «Дзед з унукам»
Ніколас Ізіс, «Дзед з унукам»

Свайго дзеда з Магілёўшчыны я амаль ня памятаю. Але памятаю цацкі, якімі ён даваў гуляцца нам ўнукам. Самымі галоўнымі цацкамі былі яго «жалезкі». Так ён называў свае мэдалі. Іх была вялікая жменя. Круглыя зь Ленінам, з савецкімі салдатамі. Большая частка гэтых цацак было бяз стужак. Толькі кругляшы, падобныя на манеты.

На савецкія сьвяты ён ніколі не насіў свае мэдалі і не любіў распавядаць пра вайну. Усю вайну ён партызаніў, а яго жонка, мая бабуля з трыма дзецьмі, жыла пад «немцам».

Дзеда ўжо няма, яго цацкі згубіліся, а бабуля — яшчэ жывая.

Андрэй Мялешка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG