Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данбасе загінулі 5 украінскіх вайскоўцаў, у Марыюпалі эвакуацыі


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе на 29 траўня (Фрагмэнт мапы штабу антытэрарыстычнай апэрацыі)
Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе на 29 траўня (Фрагмэнт мапы штабу антытэрарыстычнай апэрацыі)

На Данбасе за мінулыя суткі загінулі пяцёра ўкраінскіх вайскоўцаў, яшчэ чацьвёра атрымалі раненьні. Пра гэта паведаміў прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны па пытаньнях ваеннай апэрацыі на ўсходзе краіны Аляксандр Матузянік.

У Кіеве заяўляюць, што сэпаратысты за мінулыя суткі 30 разоў парушылі перамір’е, адкрыўшы агонь па пазыцыях урадавых войскаў на Данецкім, Марыюпальскім і Луганскім напрамках. У самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы» ў адказ на гэтыя абвінавачваньні заявілі аб абстрэлах з боку ўкраінскіх вайскоўцаў пад сёламі Спартак, Жабічава, Вясёлае і горадам Дакучаеўск.

Тым часам у Марюпалі, які знаходзіцца пад кантролем урадавых войскаў, сёньня адбыліся эвакуацыі ў двух гандлёвых цэнтрах пасьля паведамленьняў пра тое, што яны замінаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG