Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне абураныя словамі Кэмэрана аб уступленьні ў Эўразьвяз у 3000 годзе


Віцэ-прэм’ер Турцыі Нума Куртулмуш назваў ганьбай словы прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэйвіда Кэмэрана аб уступленьні краіны ў ЭЗ у 3000 годзе. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў парлямэнце, перадае Anadolu.

«Калі хто-небудзь сьцьвярджае, што працэс уступленьня Турэччыны ў ЭЗ зойме 3000 гадоў, то гэта ганьба зусім не турэцкага боку, а тых, хто агучвае падобныя думкі», — адзначыў Куртулмуш. — Ім неабходна адрасаваць пытаньне: «Цікава, а дзе менавіта будзе сёньняшні Эўразьвяз праз 30 гадоў?».

«Мы выконваем узятыя на сябе абавязацельствы па лібэралізацыі візавага рэжыму. Аднак, прабачце, хацелася б падкрэсьліць, што Турэччына зусім не залежыць ад ЭЗ», — сказаў Куртулмуш.

Раней Кэмэран заявіў, што Турэччына зможа далучыцца да ЭЗ не раней за 3000-ы год.

У пачатку сакавіка Эўразьвяз і Турэччына заключылі папярэднія дамоўленасьці аб паскарэньні перамоваў па ўступленьні краіны ў ЭЗ і паслабленьні візавага рэжыму.

Аднак, Анкара афіцыйна адмовілася мяняць заканадаўства аб барацьбе з тэрарызмам. Рэформа антытэрарыстычнага заканадаўства — адно з 72 патрабаваньняў, якія Эўразьвяз выставіў Анкары ў якасьці умоў адмены візавага рэжыму для туркаў. Пакуль Эўрапарлямэнт блякуе дамову аб адмене візавага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG