Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэмэран: Турэччына зможа далучыцца да Эўразьвязу прыкладна ў 3000 годзе


Дэйвід Кэмэран
Дэйвід Кэмэран

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран заявіў, што магчымасьць ўступленьня Турцыі ў ЭЗ у агляднай будучыні роўная нулю.

«Яны зрабілі заяўку [на ўступленьне] ў 1987 годзе. Пры цяперашнім тэмпе прагрэсу яны, верагодна, змогуць увайсьці ў ЭЗ прыкладна ў 3000 годзе», — сказаў прэм’ер-міністар у інтэрвію тэлеканалу ITV.

У пачатку сакавіка Эўразьвяз і Турэччына заключылі папярэднія дамоўленасьці аб паскарэньні перамоваў па ўступленьні краіны ў ЭЗ і паслабленьні візавага рэжыму.

Аднак, Анкара афіцыйна адмовілася мяняць заканадаўства аб барацьбе з тэрарызмам. Рэформа антытэрарыстычнага заканадаўства — адно з 72 патрабаваньняў, якія Эўразьвяз выставіў Анкары ў якасьці умоў адмены візавага рэжыму для туркаў. Пакуль Эўрапарлямэнт блякуе дамову аб адмене візавага рэжыму.

Прыхільнікі выхаду Брытаніі з Эўразьвязу выкарыстоўваюць магчымасьць уступленьня ў яго Турцыі для таго, каб запалохаць выбаршчыкаў напярэдадні прызначанага на чэрвень рэфэрэндуму, цытуе Бі-Бі-Сі словы Кэмэрана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG