Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ноч вышыванкі» адбылася ў Пружанах


На выставе майстроў Пружанскага дому рамёстваў

У сядзібе-музэі «Пружанскі палацык» адбылася «Ноч вышыванкі» — імпрэза ў нацыянальным калярыце.

Танцы каля палацыку
Танцы каля палацыку

Прысутныя, а гэта некалькі дзясяткаў гасьцей ня толькі з Пружанаў, але і зь Берасьця, Кобрына, Бярозы і нават з Польшчы, бліжэй пазнаёміліся зь беларускай народнай культурай, паслухалі выступы фольк-гуртоў, танчылі ды забаўляліся.

Удзельніцы фольк-гурту «Смаляначка» з Пружанаў
Удзельніцы фольк-гурту «Смаляначка» з Пружанаў
Майстар-кляс народных танцаў
Майстар-кляс народных танцаў

Многія наведнікі «Ночы вышыванкі» былі апранутыя ў вопратку з нацыянальным арнамэнтам. Хто такой ня меў — замаўлялі вышымайкі ў майстра Пружанскага дому рамёстваў, які наносіў арнамэнт на цішоткі проста на вачах замоўцы. Працавала этна-кавярня, выстава беларускіх кніг, мастацкая выстава.

Выраб вышымаек майстрам Пружанскага дому рамёстваў
Выраб вышымаек майстрам Пружанскага дому рамёстваў
Пружанскія дзяўчаты ў нацыянальных строях
Пружанскія дзяўчаты ў нацыянальных строях

Народны майстар Марыя Кулецкая малявала ўсім жадаючым этна-аквагрым на твары або на руках.

Народны майстар Марыя Кулецкая з Пружан робіць этна-аквагрым
Народны майстар Марыя Кулецкая з Пружан робіць этна-аквагрым
Многія госьці наносілі аквагрым
Многія госьці наносілі аквагрым

Дырэктар музэю «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч кажа:

«Наша мерапрыемства праходзіць у межах міжнароднай акцыі „Ноч музэяў“ у этна-стылі, нацыянальных традыцыях. Гэта першая нашая спроба правесьці „Ноч вышыванкі“. Здаецца, імпрэза адбылася, і калі будзе добры розгалас, то мы будзем разьвіваць яе і ладзіць яшчэ.

Дырэктар музэю «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч разам з удзельніцамі вечарыны
Дырэктар музэю «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч разам з удзельніцамі вечарыны

Галоўнае было падкрэсьліць наш нацыянальны калярыт, паказаць, што ў нас ёсьць нацыянальная сьвядомасьць. І, сапраўды, сёньня шмат людзей прыйшлі сюды ў вышыванках, вышымайках. Гэта добры знак».

Напрыканцы вечарыны пружанскі экстрым-гурт «Gaudete» зладзіў вогненнае шоў.

Фольк-гурт «Бабіна лета» з Аранчыц Пружанскага раёну
Фольк-гурт «Бабіна лета» з Аранчыц Пружанскага раёну
Сярод наведнікаў «Ночы вышыванкі» былі і турысты з Польшчы
Сярод наведнікаў «Ночы вышыванкі» былі і турысты з Польшчы
«Ноч вышыванкі» праходзіла ў музэі «Пружанскі палацык» упершыню
«Ноч вышыванкі» праходзіла ў музэі «Пружанскі палацык» упершыню


Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG