Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры G7: Санкцыі ў дачыненьні да Расеі могуць узмацніцца


Краіны G7 адзначаюць неабходнасьць працягваць дыялёг з Расеяй, але зьвязваюць працягласьць санкцыяў у дачыненьні да Масквы з выкананьнем Менскіх пагадненьняў. Пра гэта гаворыцца ў выніковай дэклярацыі саміту «сямёркі», паведамляе УНІАН.

«Тэрмін дзеяньня санкцыяў зьвязаны з поўнай рэалізацыяй Расеяй Менскіх пагадненьняў. Санкцыі могуць быць зьнятыя, калі Масква выканае гэтыя абавязацельствы», — адзначаецца ў дэклярацыі.

Таксама ў дэклярацыі сказана, што санкцыі ў дачыненьні да Расеі могуць быць ўзмоцненыя, «калі яе дзеяньні таго запатрабуюць».

«Мы таксама можам прыняць дадатковыя абмежавальныя меры ў мэтах павышэньня выдаткаў для Расеі, калі яе дзеяньні гэтага запатрабуюць», — адзначаецца ў справаздачы. Разам з тым, краіны G7 падкрэсьлілі неабходнасьць працягваць дыялёг з Расеяй.

«Мы прызнаем важнасьць працягу дыялёгу з РФ у мэтах забесьпячэньня ўзятых ёю на сябе абавязацельстваў і нормаў міжнароднага права для дасягненьня ўсеабдымнага ўстойлівага і мірнага ўрэгуляваньня крызісу», — гаворыцца таксама ў дэклярацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG