Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі адкрываецца саміт краінаў G-7. Бяз Пуціна


У Японіі сёньня адкрываецца двухдзённы саміт краінаў G-7. Месцам правядзеньня сустрэчы абраны востраў Хонсю, паведамляе УНІАН.

У Японіі ўведзеныя ўзмоцненыя захады бясьпекі — да аховы парадку залучаныя 23 тысячы паліцыянтаў. Вядома, што ў Японіі ўжо знаходзяцца прэзыдэнт ЗША Барак Абама, прэм’ер-міністры Вялікай Брытаніі і Канады Дэвід Кэмэран і Джастын Трудо. Таксама ў саміце возьмуць удзел прэм’ер Японіі Сіндзо Абэ, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, кіраўнік ураду Італіі Матэа Рэнцы.

На неафіцыйнай частцы саміту будуць прысутнічаць лідэры ЭЗ — старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск і кіраўнік Эўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер.

Лідэры краінаў «вялікай сямёркі» абмяркуюць барацьбу з тэрарызмам, тэрытарыяльныя спрэчкі, ядзерную зброю, сытуацыю зь мігрантамі і энэргетыку. Немалая ўвага будзе надавацца эканоміцы і фінансавай палітыцы.

У G-7 уваходзяць вядучыя эканамічна разьвітыя краіны: ЗША, Нямеччына, Японія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія і Канада. Раней клюб G-7 уключаў у сябе таксама Расею і насіў назву G-8, аднак у сувязі з расейскай агрэсіяй супраць Украіны сяброўства Масквы ў элітным клюбе было прыпыненае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG