Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы віток рэпрэсій супраць крымскіх татар: У Бахчысараі зьнік сябра Мэджлісу


Эрвін Ібрагімаў
Эрвін Ібрагімаў

У акупаваным Крыме ў Бахчысараі прапаў крымскі татарын, сябра рэгіянальнага Мэджлісу Эрвін Ібрагімаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў журналіст Наджа Фэмі.

«У Бахчысараі прапаў крымскі татарын, экс-дэпутат гарсавету, сябра рэгіянальнага Мэджлісу Эрвін Ібрагімаў. Яго машына знойдзеная кінутай пасярод дарогі. Бацькі нічога ня ведаюць пра яго месцазнаходжаньне. На сувязь не выходзіць», — паведаміў ён.

З пачатку акупацыі Крыму праваабарончыя арганізацыі мноства разоў заяўлялі пра парушэньні правоў чалавека на анэксаваным паўвостраве. Часьцей за ўсё ім падвяргаюцца праціўнікі расейскай улады, сярод якіх і крымскія татары.

У канцы красавіка была забароненая дзейнасьць галоўнага прадстаўнічага органа крымскіх татар — Мэджлісу. Яго западозрылі ў «экстрэмізьме». Забарона Мэджлісу ўжо выклікала процьму жорсткіх пратэстаў з боку эўрапейскіх інстытуцый і праваабарончых арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG