Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лужына


100 словаў. Норман Гарстын, «А дождж ідзе кожны дзень» (1889)
100 словаў. Норман Гарстын, «А дождж ідзе кожны дзень» (1889)

Я люблю дождж. Калі яго кроплi пачынаюць барабанiць па аконнай шыбіне, я ўспамiнаю дзяцiнства. Заўсёды пасьля дажджу пасярэдзiне нашай вуліцы, якраз насупроць нашай хаты, утваралася вялiзная лужына. Уся вулiчная малеча зьбiралася ў ёй. Закасаўшы порткi, басанож, мы гойсалi па вадзе, адчуваючы сябе героямi. Лужына была глыбокай для малечы. Cамым малым вада даходзіла да каленяў.

— От жа лiха, — лаялiся дарослыя.

А мы радавалiся.

Калi ўрэшце вулiцу забрукавалi i лужына зьнiкла, нешта згубiлася ў душы. Дарослыя былi задаволеныя. А нам яе не хапала. Як сьмяяўся з нас дзед Лявон: каму туфэль хораша, а каму лапаць лепей!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG