Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарунак


Герхард Мюнтэ, «Ідылія» (1886).
Герхард Мюнтэ, «Ідылія» (1886).

Восеньская ледзяная вада скавала маленькае, худзенькае цельца шчанюка. Зьвязаныя дротам лапкі не пакідалі надзеі на выратаваньне. Хмурны мужык, ягоны кат, назіраў зь берагу. Потым пайшоў прэч.

Жыцьцё для шчанюка толькі пачыналася, і ён ня мог зьмірыцца з гэтай жорсткай несправядлівасьцю. Адчайна біў лапкамі. Дрот яшчэ больш уразаўся у скуру, прычыняючы нясьцерпны боль, афарбоўваючы крывёю ваду. Але так хацелася жыць!

О, цуд! Дрот пераламаўся, і шчанюк паплыў да берагу. Там, уціснуўшыся пад нейкія дошкі, дрыжаў ад холаду, болю і страху. Ён яшчэ ня ведаў, што яго знойдуць і там. Іншыя людзі. Зь цяжкасьцю выцягнуць... каб падарыць яму шчасьлівае жыцьцё.

Bікторыя Грыніна


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG