Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдаль


Джон Чарлз Долман, «Братэрства» (1917)
Джон Чарлз Долман, «Братэрства» (1917)

...Шура любіў парады. Надзяваў доўгі бацькаў пінжак, да якога былі прышпілены кардонныя пагоны з намаляванымі зоркамі, строіў малышоў у шэраг і камандаваў: «На-пра-во! Шагом марш!»... Нехта зьбіваўся з нагі, ён падганяў, даваў у карак...

...З войска Шура вярнуўся з адной нагой, шэрым тварам і мэдалём на запалых грудзях. Ні з кім у двары ня знаўся, піў сам-насам...

Яго зарэзалі каля кінатэатру «Цэнтральны» — задраўся з-за квітка...

Хавалі яго ў тым самым бацькоўскім пінжаку, зь якога ён так і ня вырас. З мэдалём.

Мэдаль быў за горад Будапэшт. Не за той Будапэшт, што ў 45-м, а за той, каторы ў 56-м...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG