Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве СОБР застрэліў чалавека, які спрабаваў абрабаваць банк


Масква
Масква

Закладнікі былі пасьпяхова вызваленыя і не пацярпелі.

Паводле праваахоўных органаў, каля 20:40 мясцовага часу мужчына ўвайшоў у аддзяленьне Маскоўскага Крэдытнага банку, што ў раёне Ізмайлава і запатрабаваў выдаць яму грошы. У руках яго быў прадмет, падобны да пісталета.

Супрацоўнікі банку пасьпелі націснуць сыгнальную кнопку, пасьля чаго мужчына забарыкадаваўся разам зь імі. У выніку перамоваў пяць супрацоўнікаў банку былі вызваленыя, аднак у іншым памяшканьні заставалася яшчэ жанчына-касір , якая закрылася сама.

Пазьней паступіла паведамленьне, што нападнік быў ліквідаваны. Яго застрэліў супрацоўнік спэцназу, які прыйшоў у грамадзянскім адзеньні нібыта у ролі перамоўніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG