Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 траўня: здабудзьце кнігу Вінцука Вячоркі


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У менскай галерэі «Ў» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам». Яе склалі выбраныя тэксты з аднайменнага цыклю, які цягам апошніх двух гадоў мовазнаўца рыхтаваў для Радыё Свабода. Гасьцямі прэзэнтацыі будуць Ірына Дубянецкая, Алесь Бяляцкі, Надзея Старавойтава, Пётра Садоўскі, Алесь Камоцкі. Умовай атрыманьня кнігі з аўтографам будзе правільна вымаўленая беларуская фраза. Моўныя выпрабаваньні падрыхтаваныя, трэніруйцеся загадзя, напр.: дваццацьцю дзьвюма шчасьлівымі яшчаркамі. ( Менск, пр. Незалежнасьці, 37а, пачатак а18:30).

«Мне ня сьпіцца»- так называецца новы альбом фольк-гурту «Рада» . Прэзэнтацыя пройдзе ў дворыку Гістарычнага музэя ў сталіцы (К. Маркса, 12, пачатак у 18:30).

У Нясьвіжы адкрыецца ХХІ сьвята мастацтваў «Музы Нясьвіжу». У раённым цэнтры культуры сёньня са спэктаклем «Як скажаш, дарагая» выступіць самадзейны тэатра імя Ўршулі Радзівіл (пачатак а 19-й).

У гісторыі:

1929 — У Вільні адбыўся нелегальны зьезд Таварыства беларускай школы.

1944 — прынятая пастанова пра стварэньне ў Менску Літаратурнага музэю імя Янкі Купалы.

1991 — адбыўся рэфэрэндум аб незалежнасьці Харватыі.

1996 — зь менскай турмы на волю выйшаў прафэсар Юры Хадыка. Арыштаваны за арганізацыю Чарнобыльскага шляху палітык разам са сваім калегам Вячаславам Сіўчыкам правёў у вязьніцы галадоўку, якая доўжылася 23 дні і за якой сачылі ва ўсім сьвеце.

1999 — у Менску быў абвешчаны прысуд у справе апазыцыйнага палітыка, былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра. Чыгір быў асуджаны да турэмнага зьняволеньня тэрмінам на 3 гады з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Нягледзячы на пратэсты АБСЭ і многіх замежных урадаў, Чыгір заставаўся ў зьняволеньні да 30 лістапада 1999 году.

У гэты дзень нарадзіліся:

1762 — Ёган Готліб Фіхтэ, нямецкі філёзаф

1881 — Мустафа Кэмаль Ататурк, турэцкі палітык, заснавальнік і першы прэзыдэнт Турэцкай Рэспублікі

1890 — Хо Шы Мін, рэвалюцыянэр, лідэр камуністычнага Віетнаму

У гэты дзень памерлі:

1125 — Уладзімер Манамах, вялікі князь кіеўскі, дзяржаўны дзеяч і пісьменьнік

1895 — Хасэ Марці, кубінскі рэвалюцыянэр і пісьменьнік.

1935 — Лоўрэнс Аравійскі, брытанскі выведнік.

Цытата:

Мой верш — спатоля для адвагі,
Іскрыцца знанай прастатой,
З радні ён цьвёрдай сталі той,
З якой куе адвага шпагі.

Зь вершу Хасэ Марці у перакладзе Міколы Мятліцкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG