Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд Ралдугіна атрымаў 320 мэтраў сочынскага пляжу


Гэты ўчастак пляжу перадаецца фонду музыканта, набліжанага да Ўладзіміра Пуціна, бясплатна на пяць гадоў.

Як паведамляецца на сайце заканадаўчага сходу Краснадарскага краю, частка сочынскага пляжу перадаецца фонду Сяргея Ралдугіна «Талант і посьпех» у бязвыплатнае карыстаньне з 1 траўня 2016 да 1 траўня 2020 году. У пастанове адзначаецца, што рашэньне прынятае ў мэтах «арганізацыі пляжнага адпачынку і разьвіцьця санаторна-курортнага комплексу Краснадарскага краю».

Віялянчэліст Сяргей Ралдугін стаў шырока вядомым пасьля публікацыі дакумэнтаў «Панамскага архіву», паводле якіх блізкі сябар Уладзіміра Пуціна валодаў афшорамі, празь якія з Расеі вывелі каля двух мільярдаў даляраў. Нядаўна Ралдугін узяў удзел у канцэрце расейскіх музыкантаў у сырыйскай Пальміры, пасьля таго, як яна была вызваленая ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG