Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарога зь Менску на Горадню


Істман Джонсан, «Стары дыліжанс» (1871)
Істман Джонсан, «Стары дыліжанс» (1871)

Часьцяком еду зь Менску ў Горадню...

Калі едзеш машынай, то заўжды зьвяртаеш увагу на дарогу і яе якасьць. Памятаю, як яшчэ дзіцём ехалі па гэтай трасе, і памятаю радасьць, калі мы пад’яжджалі да чатырохпалоскі насупраць гарадзенскага «Азоту». З таго часу кожны раз я ўсю дарогу чакаў, калі пачнуцца чатыры паласы, і як яны пачыналіся — я разумеў, што хутка хата...

У дзевяностыя — чатырохпалосную дарогу дацягнулі да Скідзеля, і я пачаў чакаць Скідзель як канец дарогі.

Прайшло трыццаць год. Зараз як еду, то ўжо ў Шчучыне, за 60 кілямэтраў, адчуваю сябе ў Горадні.

Ці дачакаюся, калі зь Менску будуць чатыры паласы?

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG