Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны рэдактар ​​RFE/RL асудзіў блякаваньне сайту «Крым.Рэаліі»


Галоўны рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Ненад Пеіч назваў блякаваньне сайту «Крым.Рэаліі» агрэсіўным дзеяньнем, накіраваным на тое, каб пад маркай барацьбы з экстрэмізмам цэнзураваць RFE/RL і не дазволіць расейскай і крымскай аўдыторыі даведацца праўду аб анэксіі.

«Мы асуджаем [блякаваньне сайту] як атаку на RFE/RL і на асноватворнае права грамадзкасці на свабодны доступ да інфармацыі», — заявіў Пеіч.

Раней у чацьвер пракурор анэксаванага Расеяй Крыму Натальля Паклонская заявіла аб блякаваньні доступу да сайту «Крым.Рэаліі», які зьяўляецца праектам ўкраінскай службы Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода. «Па матэрыялах, сабраным пракуратурай Крыму, Раскамнагляд праводзіць працэдуры па блякаваньні доступу да гэтага праекту», — паведаміла Паклонскага ТАСС.

Напярэдадні карыстальнікі ў Расеі і ў Крыме паведамілі аб праблемах пры спробах адкрыць сайт з расейскіх IP-адрасоў.

На сайце Раскамнагляду адзначаецца, што рашэньнем Генэральнай пракуратуры Расеі ад 25 верасьня 2015 году абмяжоўваецца доступ да сайту «Крым.Рэаліі», а рашэньнем ад 30 верасьня таго ж году абмяжоўваецца доступ да старонкі сайту. Рашэньне было прынята са спасылкай на нормы закону «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналёгіях і аб абароне інфармацыі», які рэглямэнтуе парадак абмежаваньня доступу да сайтаў, якія зьмяшчаюць інфармацыю «з заклікамі да масавых беспарадкаў, ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці» або ўдзелу ў няўзгодненых масавых мерапрыемствах.

19 красавіка падкантрольная Расеі пракурор Крыму Натальля Паклонская заявіла, што рыхтуе матэрыялы для поўнага блякаваньня праекта «Крым.Рэаліі».

Сайт «Крым.Рэаліі» быў адкрыты пасьля далучэньня Крыма да Расеі, прызнанага незаконным Украінай і міжнароднымі арганізацыямі. Матэрыялы на сайце публікуюцца на расейскай, украінскай і крымска-татарскай мовах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG