Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Мядзьведзеў зноў зьбіраюцца ў Беларусь


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і кіраўнік расейскага ўраду Дзьмітры Мядзьведзеў плянуюць наведаць Беларусь.

Як паведаміў журналістам памочнік прэзыдэнта РФ Юры Ўшакоў, у траўні-чэрвені ў Пуціна плянуецца шэраг візытаў, у тым ліку ў Беларусь. Канкрэтнай даты ён не назваў, перадае РИА Новости.

Тым часам прэс-служба Кабміна РФ паведаміла, што 12 траўня расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў наведае Магілёў для ўдзелу ў пасяджэньні савету міністраў «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі. Заплянаваныя яго перамовы з кіраўніком ураду Беларусі Андрэем Кабяковым.

Раней Пуцін і Мядзьведзеў прыяжджалі ў Менск у лютым дзеля пасяджэньня Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG