Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі: «Начныя ваўкі» мяжу Ўкраіны не перасякалі


«Начныя ваўкі» ў Берасьці
«Начныя ваўкі» ў Берасьці

Дзяржаўная памежная служба Украіны заявіла, што расейскія байкеры з клюбу «Начныя ваўкі» мяжу Ўкраіны не перасякалі.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, памежнікі не дапускаюць ўезду ва Ўкраіну ці транзытнага праезду асобаў з сэпаратысцкімі і экстрэмісцкімі настроямі, якія могуць дэстабілізаваць сытуацыю ва Ўкраіне, у прыватнасьці, гэта датычыць і прадстаўнікоў пракрамлёўскага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі».

«Падчас памежнага кантролю ў пэрыяд велікодных і першамайскіх сьвятаў спробаў перасячэньня мяжы гэтай катэгорыяй асобаў не было. У пэрыяд з 28 красавіка зафіксавана рух толькі 3 байкераў зь Беларусі, якія плянавалі перасекчы мяжу Украіны. Аднак для прадухіленьня магчымых правакацый, Дзяржаўная памежная служба Украіны прыняла рашэньне аб іх ня пропуску на тэрыторыю нашай дзяржавы» — цытуе ведамства ўкраінская служба Радыё Свабода.

Прабег расейскіх байкераў з клюбу «Начныя ваўкі» па маршруце Масква-Бэрлін адбываецца штогод. Гэтай акцыяй, як сьцьвярджаюць байкеры, яны імкнуцца адзначаць сьвята «перамогі над нацызмам».

У гэтым годзе маршрут прабегу, які пачаўся 29 красавіка ў Маскве, мае, паводле плянаў арганізатараў, праходзіць па тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Славаччыны, Аўстрыі, Чэхіі і завяршыцца 9 траўня ў Бэрліне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG