Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крупках 26 прадпрымальнікаў закрыліся ад праверкі — іх будуць судзіць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праблема з сэртыфікатамі і ўказам № 222 яшчэ ня вырашылася канчаткова, але пасьля трох месяцаў страйку прадпрымальнікі выходзяць гандляваць на сваю рызыку.

Зранку 11 траўня ў Крупках за парушэньне рэжыму працы будуць судзіць 26 прадпрымальнікаў гарадзкога рынку ля аўтавакзалу.

Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

«5 красавіка ў іх была праверка на рынку, — распавядае Свабодзе старшыня грамадзкага аб’яднаньня „Пэрспэктыва“ Анатоль Шумчанка. — Людзі, натуральна, як заўсёды спужаліся — пазакрываліся. Прыехаў АБЭП, сфатаграфаваў, хто закрыты, і падаў у выканкам, на якіх месцах закрыліся. Там склалі пратакол за парушэньне рэжыму працы».

У пратаколе, які апублікавала «Пэрспэктыва», зазначана, што прадпрымальніца, якая атрымала пратакол, «самавольна закрыла» гандлёвае месца, ня выставіўшы інфармацыю для пакупнікоў аб часовым прыпыненьні працы, і не абвясьціла аб гэтым загадчыцу рынку.

Шумчанка кажа, што сытуацыя да канца не зразумелая, і зьбіраецца выехаць на месца на наступны дзень. Але мяркуе, што прадпрымальнікі пазакрываліся празь нявызначаную сытуацыю з сэртыфікацыяй тавараў і ўказам № 222. Дзяржава часткова пагадзілася з прапановамі прадпрымальнікаў наконт таварных накладных, але пытаньне з сэртыфікатамі (у тым ліку на расейскія тавары лёгкай прамысловасьці) усё яшчэ ня вырашанае — далёка ня ўсе пастаўшчыкі даюць патрэбныя ў Беларусі дакумэнты. Раней заяўлялася, што праз гэта Дзяржстандарт абяцаў да 1 ліпеня не праводзіць праверак.

13 чэрвеня «Пэрспэктыва» склікае прадпрымальнікаў на чарговы форум у менскім «Доме Масквы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG