Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца Стэфановіч парваў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс


Валянцін Стэфановіч

Такім чынам, кажа намесьнік старшыні «Вясны», ён прывёў кодэкс у адпаведнасьць з новай практыкай.

Беларускі праваабаронца, намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч апублікаваў відэа, на якім рве Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Беларусі, такім чынам «прыводзячы яго ў адпаведнасьць з існай новай практыкай».

Стэфановіч тлумачыць: апошнім часам дэманстрантам пратаколы ці дасылаюць поштай, ці ўвогуле не дасылаюць, пра працэс супраць іх яны даведваюцца часам проста ў будынку суду, а на скаргі Менскі суд адказвае, што яны «неістотныя».

Артыкул 4.1, які рэгулюе правы чалавека, супраць якога вядзецца адміністрацыйны працэс, больш не патрэбны, кажа Стэфановіч і вырывае старонку. Таксам не патрэбны артыкул 10.2 пра тое, што копія пратаколу павінна ўручацца чалавеку пад расьпіску, а той можа патлумачыць сваё бачаньне сытуацыі. Мінус старонка! Не патрэбны і артыкул кодэксу 2.2 пра тое, што пры парушэньні палажэньняў кодэксу рашэньні прызнаюцца несапраўднымі. Яшчэ адна вырваная старонка.

«У прынцыпе, я думаю, трэба ісьці ад жыцьця, сябры, — кажа Стэфановіч. — Я прапаную максымальна спрасьціць адміністрацыйны працэс і дасылаць гатовыя пастановы аб накладаньні штрафу адразу на пошту грамадзянам. Альбо выдаваць квітанцыю аб аплаце штрафу адразу на дэманстрацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG