Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чым выгада для ўладаў «штрафнога канвэеру»?


У перадачы "Трайны ўдар" гэтую тэму абмяркоўваюць Алег Грузьдзіловіч, Валер Карбалевіч і Сяргей Навумчык.

Навумчык: Такім чынам, у Менску сёньня працягваўся судовы канвэер. За ўдзел у адзначэньні гадавіны незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. У судзе Савецкага раёну Менску будуць разглядацца справы актывістаў Касі Людвіг, Максіма Вінярскага, Мікалая Коласа, намесьніка старшыні руху «За свабоду» Алеся Лагвінца і старшыні партыі БНФ Аляксея Янукевіча, актывіста Алеся Макаева, лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча і іншых.

Позву ў суд на 28 красавіка атрымаў таксама сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі. У позьве адзначана, што яго выклікаюць «за парушэньне заканадаўства аб правядзеньні масавых акцый», аднак за якую менавіта акцыю, ня ўказана. Раней за ўдзел у Дні волі ўжо былі асуджаныя некаторыя актывісты апазыцыі — напрыклад, Анатоль Лябедзька пакараны штрафам у 50 базавых велічыняў (гэта 10.5 мільёнаў рублёў).

Такое адбываецца ня толькі ў сталіцы. Актывіста зь Бярозаўкі Лідзкага раёну Вітальда Ашурку 4 траўня будуць судзіць за несанкцыянаваны пікет, які ён правёў у цэнтры гораду з плякатам «Шклавата — сьмерць Бярозаўкі».

Сёньня ў Слоніме судовы працэс над удзельнікам акцыі Паўлам Севасьцянам. Ён разам зь іншымі актывістамі перад уездам у горад трымаў у руках плякат з надпісам «Свабоду Надзеі Саўчанцы». Адразу адзначым, што гэтымі судовымі працэсамі ўлада ставіць пад сумнеў палажэньні Канстытуцыі Беларусі, якія гарантуюць грамадзянам свабоду масавых акцый і выказваньняў меркаваньняў. Але мне хацелася б закрануць іншы аспэкт. Як выглядае, апошнім часам улада не карае апазыцыянэраў пасадкамі — а выкарыстоўвае штрафы.

Пра што гэта сьведчыць?

З аднаго боку — улады нібыта зьнізілі градус пакараньняў за палітычную актыўнасьць: за ўдзел у масавых акцыях ужо не даюць «суткі» на Акрэсьціна, тым больш ня садзяць на гады, як гэта было зь некаторымі кандыдатамі ў прэзыдэнты і членамі іх камандаў. І гэта дае падставы казаць, што ў Беларусі няма палітычных вязьняў. На самой справе, за кратамі знаходзіцца некалькі апанэнтаў рэжыму (прыгадаем «графіцістаў»), але так, лідэры апазыцыі за краты не трапляюць, масавых пасадак на «суткі» таксама няма. Але з другога — штрафы, якія накладаюць, вельмі вялікія, яны значна перавышаюць сярэдні заробак. Давялося чуць, што нібыта некаторыя праваабарончыя арганізацыі з дапамогай замежных партнэраў дапамагаюць аплачваць гэтыя

І былі выпадкі, калі судзьдзі прапаноўвалі — альбо «суткі», альбо штраф, і людзі выбіралі Акрэсьціна, бо ня мелі грошай на штраф

штрафы. Магчыма. Але даводзілася чуць і пра шмат выпадкаў — праўда, гэта тычылася падзеяў 2010 году, калі праваабаронцы адмаўлялі ў такой дапамозе, спасылаючыся, што ня маюць такой фінансавай магчымасьці. І былі выпадкі, калі судзьдзі прапаноўвалі — альбо «суткі», альбо штраф, і людзі выбіралі Акрэсьціна, бо ня мелі грошай на штраф. Ёсьць меркаваньне, што цяперашняя палітыка штрафаў упісваецца ў нібыта існуючую дамоўленасьць паміж Захадам і афіцыйным Менскам. Нібыта ўладам Беларусі Брусэлем было сказана: «Толькі ня трэба жорсткіх, брутальных разгонаў мітынгаў, з крывёю і траўмамі, і ня трэба палітычных вязьняў. Ну а штрафы — што ж, і ў нас штрафуюць».

Ці згодныя вы, што штрафы ўпісваюцца ў тактыку нармалізацыі адносінаў паміж Менскам і Захадам? І наколькі эфэктыўныя яны ў зьніжэньні палітычнай, вулічнай актыўнасьці?

Карбалевіч: Гэтымі судамі ўлады вырашаюць некалькі задач. Па-першае, гэта захаваньне прэсінгу на ўдзельнікаў акцый. Нельга не караць палітычных апанэнтаў, бо інакш яны падумаюць, што цяпер ўсё можна. Трэба каб над імі пастаянна вісеў дамоклаў меч рэпрэсій.

Па-другое, за кошт штрафаў апазыцыі папаўняецца дзяржаўны бюджэт.

Па-трэцяе, гэта не псуе адносін з Захадам. Заходнім палітыка можна казаць: глядзіце ў нас жа прававая дзяржава. Гэтыя людзі парушылі закон аб масавых мерапрыемствах. Іх ня білі, не хапалі і не цягнулі ў кутузку, а склалі пратаколы і запрасілі ў суд. Суд таксама не прысуджае арышт, а толькі штраф. Дык якія прэтэнзіі, у нас ж як у Эўропе?

Тады таксама быў пэрыяд дыялёгу з Захадам, заходнія палітыкі цьвердзілі Лукашэнку: ты толькі правядзі выбары без рэпрэсій і табе адчыняцца дзьверы ў Эўропу. Але ў нейкі момант таго вечара у Лукашэнкі не вытрымалі нэрвы, ён спужаўся і даў загад усіх мачыць, не зважаючы на меркаваньне ЗША і ЭЗ. І гэта можа паўтарыцца

Прычым маштаб і жорсткасьць рэпрэсій залежыць ад адчуваньня ўладамі небясьпекі. Пакуль на вулічныя акцыі выходзіць ня больш 1 тыс. чалавек, яны небясьпекі ня бачаць і могуць абмяжоўвацца судамі і штрафамі. Думаю, калі маштаб пратэстаў павялічыцца, то ўлады ня стануць цырымоніцца і пяройдуць да больш жорсткіх рэпрэсій, махнуўшы рукой на тое, што скажа Захад. Як гэта адбылося 19 сьнежня 2010 г. Тады таксама быў пэрыяд дыялёгу з Захадам, заходнія палітыкі цьвердзілі Лукашэнку: ты толькі правядзі выбары без рэпрэсій і табе адчыняцца дзьверы ў Эўропу. Але ў нейкі момант таго вечара у Лукашэнкі не вытрымалі нэрвы, ён спужаўся і даў загад усіх мачыць, не зважаючы на меркаваньне ЗША і ЭЗ. І гэта можа паўтарыцца.

Грузьдзіловіч: Так, практыка штрафаў не спыняецца, прычым прамер іх нарастае. Але я б не сказаў, што палітычная актыўнасьць сьцішылася

Але я бачу, што за апошні час, акрамя тытульнай апазыцыі, вельмі актыўна ўключыліся ў грамадзкае жыцьцё людзі, якія не зьвязаныя з палітычнымі структурамі

пасьля таго, як улады пачалі выкарыстоўваць штрафы. Мэты ўладаў зразумелыя. Яны трымаюць людзей у засьцярозе, каб яны адмовіліся ад актыўнага ўдзелу, ну і ім нельга расслабляць апарат рэпрэсіўны, міліцэйскі і КДБ. На акцыях у іх усё больш зьяўляецца нейкіх прыстасаваньняў тэхнічных. Але я бачу, што за апошні час, акрамя тытульнай апазыцыі, вельмі актыўна ўключыліся ў грамадзкае жыцьцё людзі, якія не зьвязаныя з палітычнымі структурамі. Я маю на ўвазе актывістаў вакол Ганны Шапуцькі, вакол Вольгі Мікалайчык, мы бачым там таксістаў, будаўнікоў, якія лічаць абавязковым кожны раз выйсьці на вуліцу і прадэманстраваць уладзе, што яны зь ёй ня згодныя. Хаця на іх штрафы гэтыя вешаюць адзін за другім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG