Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры заявілі, што ўзламалі пошту і WhatsApp Дзьмітрыя Кісялёва


Дзьмітрый Кісялёў у Менску 7 красавіка 2016 году
Дзьмітрый Кісялёў у Менску 7 красавіка 2016 году

Хакеры групоўкі «Шалтай-Болтай» заявілі аб узломе асабістай пошты і перапіскі ў мэсэнджэры WhatsApp расейскага тэлевядоўцы Дзьмітрыя Кісялёва.

На сайце групоўкі паведамляецца, што хакеры атрымалі доступ да архіву перапіскі ў WhatsApp і карэспандэнцыі з двух паштовых скрыняў. Адзначаецца, што «першы адрас належыць асабіста Кісялёву, другі фармальна скрыня яго жонкі».

Як сьцьвярджаюць хакеры, асноўную частку перапіскі займаюць лісты, зьвязаныя з прафэсійнай дзейнасьцю Кісялёва, — тэлевізійны праект «Россия сегодня» і ўсё з ім зьвязанае, таксама прадстаўлена інфармацыя аб фінансах і актывах, як асабістых, гэтак і зьвязаных з тэлепраектамі дзяржащнага расейскага тэлебачаньня.

У шэрагу лістоў раскрываюцца падрабязнасьці фінансавага становішча Кісялёва. У адным з іх паведамляецца аб куплі элітнай кватэры плошчай 204 м2 у цэнтры Масквы за 162 мільёны расейскіх рублёў у лютым 2014 году.

У паведамленьні хакераў таксама гаворыцца, што зь перапіскі жонкі Дзьмітрыя Кісялёва можна зрабіць выснову, што яна купіла гатовую дыплёмную працу і гатовыя артыкулы на тэму псыхіятрыі, якія за грошы разьмяшчае ў адпаведных спэцыялізаваных выданьнях.

Паштовыя паведамленьні датаваныя ад 2009 году па красавік 2016 году.

Ананімны інтэрнацыянал (таксама вядомы як «Шалтай-Болтай») — хакерская групоўка, якая праславілася публікацыяй дакумэнтаў для ўнутранага карыстаньня, датычных унутранай палітыкі РФ, а таксама асабістай паштовай перапіскі, якая належыць членам ураду Расеі і шэрагу расейскіх дэпутатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG