Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Камчатцы гарэла сьпісаная атамная падводная лодка

абноўлена

У Горадзе Вілючынск на Камчатцы загарэлася атамная падводная лодка, якая стаяла ў доках ўтылізацыі, паведамляе «Кам 24». Па дадзеных агенцтва, карабель знаходзіцца ў напаўразабраным стане — зь яго выгружаная актыўная зона рэактара.

ТАСС са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Расеі паведамляе, што гаворка ідзе пра атамную падлодку «Краснаярск», сьпісаную ва ўтыль ў 1998 годзе. У ведамстве падкрэсьлілі, зь яе дэмантаваная ўся зброя і ядзерныя ўстаноўкі, і пагрозы экалёгіі пажар не ўяўляе.

Пазьней стала вядома, што быў ліквідаваны пажар на борце сьпісанай атамнай падводнай лодкі, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка Паўночна-Усходняга рамонтнага цэнтра Аркадзя Кароціна.

Суразмоўца агенцтва падкрэсьліў, што ўзгараньне было ліквідавана сіламі МНС, і абверг інфармацыю аб тым, што лодку прыйшлося прытапіць, каб спыніць пажар. Кароцін дадаў, што загарэлася гумовае пакрыцьцё падлодкі.

Раней агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла, што спэцыялісты не зафіксавалі пагаршэньня радыяцыйнага фону ў Вілючынске.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG