Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пахаваюць афіцэра-спэцназаўца, які загінуў у Сырыі


Ілюстрацыйнае фота. Расейскія сапёры падчас разьмініраваньня тэрыторыі ў гістарычнай частцы Пальміры. Сырыя, 07 красавіка 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Расейскія сапёры падчас разьмініраваньня тэрыторыі ў гістарычнай частцы Пальміры. Сырыя, 07 красавіка 2016 году

У Маскву даставілі цела загінулага пад Пальмірай афіцэра расейскага спэцназу Аляксандра Прахарэнка.

Яго пахаваньне пройдзе 6 траўня на радзіме ў Арэнбурскай вобласьці, паведамляе ТАСС.

Як заяўляюць расейскія ўлады, старшы лейтэнант Прахарэнка загінуў пры выкананьні баявой задачы па навядзеньні ўдараў расейскіх самалётаў па баевіках «Ісламскай дзяржавы» ў правінцыі Хомс. Паводле афіцыйнай вэрсіі, трапіўшы ў акружэньне, афіцэр выклікаў агонь на сябе.

Прахарэнка пасьмяротна прысвоена званьне Героя Расеі, а ўлады Арэнбургу прынялі рашэньне назваць адну з вуліц горада яго імем.

Гібель Прахарэнка стала шостай афіцыйна пацьверджанай стратай Расеі ў Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG