Пачынаючы з ХV стагодзьдзя, цікаўныя беларусы выпраўляліся ў далёкі сьвет, каб на свае вочы пабачыць, як і чым там жывуць людзі, якія прырода і жывёльны сьвет, архітэктура. А вяртаючыся на радзіму, першыя беларускія “турысты” апісвалі свае ўражаньні ў падарожных кнігах. Пра першых беларускіх вандроўнікаў і запісаныя імі ўражаньні ад экзатычных краінаў Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім.