Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Масквы адмовілі нацыяналістамі ва ўзгадненьні акцыі 1 траўня


Дзьмітрый Дземушкін
Дзьмітрый Дземушкін

Маскоўскія ўлады адмовілі нацыяналісту Дзьмітрыю Дземушкіну ва ўзгадненьні першамайскага шэсьця на паўночным захадзе Масквы. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на самога Дземушкіна.

Паводле словаў нацыяналіста, сваё рашэньне ўрад Масквы аргумэнтаваў тым, што Дземушкін знаходзіцца пад сьледзтвам па артыкуле аб экстрэмізьме. Сам ён настойвае, што не асуджаны, а яго папярэднія судзімасьці пагашаныя.

Акцыя нацыяналістаў была заплянавана на 1 траўня ў раёне станцый мэтро «Кастрычніцкае поле» і «Шчукінскай». Заяўку на яе правядзеньне падалі 18 красавіка.

У сакавіку 2016 году Дзьмітрый Дземушкін паведаміў, што яму прад’яўлены восем новых абвінавачваньняў па артыкуле аб ўзбуджэньні нянавісьці ў сувязі з разьмешчанымі на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы фатаграфіямі банэраў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.

У студзені 2016 году Дзьмітрый Дземушкін быў унесены ў сьпіс асобаў, у дачыненьні да якіх маюцца зьвесткі аб іх датычнасьці да экстрэмісцкай дзейнасьці або тэрарызму.

Заснаваны Дземушкіным рух «Рускія» быў прызнаны экстрэмісцкім і забаронены на тэрыторыі Расеі ў кастрычніку летась.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG