Суд у Ніжнім Ноўгарадзе прыняў рашэньне пра высылку з Расеі брытанскага журналіста Артура Хаўса.
Суд прызнаў, што намесьнік галоўнага рэдактара брытанскага інтэрнэт-выданьня The Calvert Journal і галоўны рэдактар онлайн-часопісу The Junket парушыў візавы рэжым.
Артур Хаўс быў затрыманы адразу пасьля бясплатнай лекцыі па онлайн-журналістыцы, зь якой выступіў у філіяле Дзяржаўнага цэнтру сучаснага мастацтва «Арсенал» у рамках дабрачыннай праграмы фонду Calvert 22.
Як апавёў выданьню «Коммерсант» адвакат журналіста Дзьмітры Кузаўкоў, прычынай затрыманьня стаў той факт, што Хаўс прыехаў у Расею па працоўнай візе, якая не дазваляе выступаць зь лекцыямі і весьці іншую адукацыйную дзейнасьць.
Фонд выказаў гатоўнасьць высьветліць, чаму віза была няправільна аформленая, а затым прыме рашэньне, ці абскардзіць пастанову суду.