Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мама і Ўладзімер Караткевіч


Марцін Джонсан Гэд, "Лугі каля Ньюбэрыпорту" (1881).
Марцін Джонсан Гэд, "Лугі каля Ньюбэрыпорту" (1881).

Год па маме. Мы зь сястрой ставім помнік — замовіла яна сама, вызначыла месца побач з бацькамі, сёстрамі і братамі на пясчаным узгорку ля самай польскай мяжы, пакінула інструкцыю (калі ставіць, каго запрасіць, каб ніякіх кветак: жывыя кветкі былі пры жыцьці).

Вяртаемся ў Берасьце, а паабапал буслы — ходзяць па полі, выглядваюць з бусьлянак, кружляюць над дарогай. Я міжволі ўсьміхаюся з памылкі Караткевіча ў «Зямлі пад белымі крыламі» — любы, над кім пралятаў бусел, ведае, што зьнізу крылы чорныя.

Помнік — чорны граніт на белым полі. Калі мама там угары, ёй спадабаецца.

І тут мяне працінае: калі глядзець зьверху, сапраўды — пад белымі крыламі.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG