Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстанцаў запрасілі працаваць у Крыме, Украіна абураная


Украіна абурылася пагадненьнем кіргіскіх уладаў з адным з гатэляў на Крымскай паўвыспе аб працаўладкаваньні 500 кіргізстанцаў.

Такія дзеяньні дзяржаўнай службы міграцыі Кіргізстану на тэрыторыі «часова акупаванага Крыма» зьяўляюцца «недружалюбнымі» і «супярэчаць кіргіска-украінскім партнэрскім адносінам», заявілі ў амбасадзе Ўкраіны ў Бішкеку.

У заяве дыппрадстаўніцтва гаворыцца, што Ялта знаходзіцца на тэрыторыі, «якая зьяўляецца неад’емнай часткай Украіны», а такога роду дамовы могуць быць выкарыстаны як адзін з крокаў да міжнароднай «легітымізацыі» Крымскага паўвострава ў складзе Расеі.

«Увесь сьвет не прызнае Крым расейскай тэрыторыяй, і да гэтага часу кіргіскі ўрад таксама прытрымліваўся прызнаньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны», — сказаў амбасадар Украіны ў Кіргізстане Мікалай Дарашэнка сайту Zanoza.kg.

Паводле дыплямата, кіргіскія ўлады пакуль не адказалі на ноту амбасады, а ўсе спробы сустрэцца з кіраўніком Дзяржаўнай службы міграцыі не ўвянчаліся посьпехам.

У сваёй заяве ўкраінская амбасада нагадала, што замежнікі могуць легальна патрапіць у Крым толькі з дазволу профільнага ўкраінскага дзяржаўнага органа і праз кантрольна-прапускныя пункты на сухапутнай мяжы Крыму і Ўкраіны.

«Парушальнікі парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Ўкраіны і выезду зь яе прыцягваюцца да адказнасьці ў адпаведнасьці з заканадаўствам Украіны», — гаворыцца ў заяве ўкраінскага боку.

Дзяржслужба па міграцыі Кіргізстану 21 красавіка паведаміла пра дасягнутую дамоўленасьць па працаўладкаваньні 500 кіргізстанцаў у гатэлі «Ялта-Інтурыст» у крымскім горадзе Ялта.

Кіргіскім грамадзянам прапануецца працаваць у якасьці пакаёвак, кухонных рабочых, прыбіральшчыкаў і афіцыянтаў з акладаў у 20 тысяч расейскіх рублёў у месяц.

Дадзеная мера, гаворыцца ў паведамленьні ведамства, накіравана на працаўладкаваньне кіргіскіх грамадзянаў у сувязі са зьніжэньнем попыту на замежную рабочую сілу ў сфэры турыстычнай індустрыі Турэччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG