Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міма Танка


Гаўрыла Гарэлаў, «Партрэт Максіма Танка». Фрагмэнт.
Гаўрыла Гарэлаў, «Партрэт Максіма Танка». Фрагмэнт.

Нарач... На ўзгорку, пад сонейкам, тры хаціны — першае, што бачу, прачнуўшыся, праз акенца Мацеевай хаты на ўскрайку Купы.

Раз на тыдзень я саджуся на Мацеевы ровар са зьежджанымі тоўстымі коламі, каб перціся на біястанцыю за хлебам міма трох хацінаў, углядаючыся ў жыццё за плотам. Агульным — паміж хатамі плоту няма. Вось Танк, нахіліўшыся, фарбуе дрэўцы вапнай, Куляшоў чытае на лаўцы кніжку, прытрымліваючы старонкі ад ветру, а сівы Лынькоў у цяльняшцы рамантуе лодачны рухавік...

Я так прагнуў прачытаць Танку ягоны верш пра Нарач, дзеля чаго вывучыў на памяць: «Люблю твае, Нарач, затокі і тоні...»

Не атрымалася... Не адважыўся... Толькі міма...

Сяргей Ваганаў


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG