Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакратар Пуціна дэкляраваў даход у чатыры разы большы за свайго шэфа


Дзьмітры Пяскоў
Дзьмітры Пяскоў

Згодна з дэклярацыяй, апублікаванай на сайце Крамля, прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў летась зарабіў 36,7 мільёна рублёў. У параўнаньні з 2014 годам даход Дзьмітрыя Пяскова вырас у чатыры разы.

Гэтая сума таксама ў чатыры разы большая за даход Уладзіміра Пуціна ў 2015 годзе: паводле дэклярацыі расейскага прэзыдэнта, ён летась зарабіў 8,9 мільёнаў рублёў (135 тысяч даляраў).

У дэклярацыі Пуціна паказваецца, што прэзыдэнт валодае зямельным участкам плошчай 1500 кв. м, кватэрай плошчай 77 кв. м і гаражом. Ва ўласнасьць Пуціна таксама ўваходзяць тры аўтамабілі расейскай вытворчасьці.

Сярод працаўнікоў прэзыдэнцкай адміністрацыі больш за ўсіх зарабіў першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Вячаслаў Валодзін, яго задэкляраваны гадавы даход складае 87 млн рублёў (1,3 млн даляраў).

Даход прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева па выніках мінулага году склаў 8,8 мільёнаў рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG