Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На нафтавым фронце безь перамен


Як правал нафтавага саміту ў Катары паўплывае на беларускую эканоміку? Ці варта чакаць рэзкага падзеньня курсу беларускага рубля?

Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Карбалевіч: Саміт экспарцёраў нафты у сталіцы Катара Досе закончыўся безвынікова. Ягоныя ўдзельнікі не дамовіліся аб скарачэньні ці замарозцы вытворчасьці нафты, каб зьбіць цэны на сусьветным рынку. Пачаў дзейнічаць фактар Ірану, зь якога зьнялі санкцыі, той пачаў актыўна прадаваць нафту на эўрапейскіх рынках і ня хоча нават размаўляць пра зьніжэньне здабычы паліва.

Справа ў тым, што калі ў студзені цана ўпала да 28 даляраў за барэль, то 16 лютага тры чальцы АПЕК — Сырыя, Катар, Вэнэсуэла — і Расея дамовіліся аб замарозцы здабычы нафты на ўзроўні студзеня, але толькі ў тым выпадку, калі да дамоўленасьці далучацца іншыя найбуйнейшыя вытворцы.

Цяпер высьвятляецца, што астатнія вытворцы не далучыліся. У выніку правалу саміту цана барэля нафты маркі Brent скарацілася у панядзелак на 6% — з 43 да 41 даляра. Наступны падобны саміт пройдзе ў чэрвені.

Усьлед за гэтым, той трэнд на ўмацаваньне беларускага рубля адносна даляра, які мы назіралі апошні месяц, памяняецца. Можна прагназаваць, што ён пачне аслабляцца адносна амэрыканскай валюты

З гэтага вынікае, што нафтавыя цэны да чэрвеня падвышацца ня будуць, магчыма, як лічаць экспэрты, яны застынуць на узроўні 40 даляраў за барэль. Шансы расейскай эканомікі на рост, пра што казаў мінулым тыднем Пуцін падчас «прамой лініі», сталі мінімальнымі. Можна чакаць новага падзеньня расейскага рубля.

Усьлед за гэтым, той трэнд на ўмацаваньне беларускага рубля адносна даляра, які мы назіралі апошні месяц, памяняецца. Можна прагназаваць, што ён пачне аслабляцца адносна амэрыканскай валюты. Гэта пацягне за сабой ўвесь ланцужок наступстваў: рост цэнаў, узмацненьне дэвальвацыйных чаканьняў, новы штуршок далярызацыі эканомікі і інш. Ня самы спрыяльны фон для правядзеньня Ўсебеларускага народнага сходу.

Дракахруст: Сапраўды, гэта кепская навіна для беларускай эканомікі. Вы сказалі, наступны саміт у чэрвені. Калі б саміт у Катары скончыўся поўным «разьбіцьцём гаршчкоў», заявай пра тое, што размоваў больш не будзе, тады гэта азначала б вельмі кепскую доўгую пэрспэктыву. Зараз на адзін квартал не дамовіліся, таму Беларусі і беларускай эканоміцы чакаць, што ў траўні паступяць нейкія станоўчыя весткі, не выпадае. А пазьней — хто ведае.

Варта сказаць, што ў нафтавага рынку ёсьць свая дынаміка і лёгіка. Таму той, хто мог бы гэта прадказаць, быў бы самым багатым чалавекам у сьвеце. Вы сказалі, што напачатку году цэны былі ніжэй. Многія эканамісты прадказвалі, што рынак, як такі ўнівэрсальны розум, тады ўжо ўлічыў іранскую нафту — яе яшчэ не было на рынку, а рынак ужо цаной адрэагаваў на тое, што яна паступіць. Часам рынак рэагуе панічна на такога кшталту шокі. Іран зьявіўся, а цэны наадварот, крыху падняліся.

Дынаміка можа быць самай рознай. Зараз мы назіраем гульню «разары канкурэнта». Калі нехта пачынае скарачаць здабычу, а астатнія яе не скарачаюць, то ён аказваецца дурнем, ён прайграе

Дынаміка можа быць самай рознай. Зараз мы назіраем гульню «разары канкурэнта». Калі нехта пачынае скарачаць здабычу, а астатнія яе не скарачаюць, то ён аказваецца дурнем, ён прайграе. Але нізкія цэны ў доўгатэрміновай пэрспэктыве нявыгадныя ўсім нафтаздабываючы краінам. Так што ў чэрвені нейкае пагадненьне аб зьніжэньні здабычы і можа адбыцца.

Прасьцей было б сказаць, якія былі б наступствы для беларускай эканомікі, калі б саміт у Катары скончыўся станоўча. Станоўчыя вынікі былі б. А так гэта тыя ж пытальнікі, якія былі, яны і застаюцца.

Цыганкоў: Калі адказваць на пытаньне, які ўплыў мае гэты саміт на беларускую эканоміку, то на сёньняшні дзень мы маем канкрэтны адказ — 306 рублёў — на столькі павялічыўся курс беларускага рубля адносна даляра на сёньняшніх таргах на беларускай валютнай фондавай біржы. Гэта 1,5%. Натуральна, што пасьля падзеньня нафты на 6%, пасьля няўдалых перамоваў нафтавых дзяржаў расейскі і беларускі рублі таксама возьмуць гэтую плянку — упадуць на 4-6%.

Сярод пазытыўнага было тое, што беларускія ўлады відавочна зьменшылі «шырокую» грашовую масу. Гэта асабліва адзначыў Станіслаў Багданкевіч. Ад пачатку году яна скарацілася на 15 трыльёнаў рублёў.

У суботу ў нашым эфіры была «Экспэртыза Свабоды», прысьвечаная валютнаму курсу, і там экспэрты — эканаміст Зьміцер Крук і былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч — казалі пра сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую пэрспэктыву курсу беларускага рубля, і пагадзіліся ў тым, што нейкага злому ў стратэгічным трэндзе на падзеньне, аслабленьне рубля, не відаць. Сярод пазытыўнага было тое, што беларускія ўлады відавочна зьменшылі «шырокую» грашовую масу. Гэта асабліва адзначыў Станіслаў Багданкевіч. Ад пачатку году яна скарацілася на 15 трыльёнаў рублёў. Гэта ці не адзіны станоўчы чыньнік, які паўплываў на ўмацаваньне беларускага рубля, якое мы назіраем апошнія тыдні і нават апошнія 2-3 месяцы.

Цана на нафту — гэта нязьменны чыньнік, які будзе ўплываць, хоць і кан’юнктурны. Цана мяняецца, за ёй мяняецца расейскі рубель, а ўсьлед за ім фактычна на 70-80% рэагуе і беларускі. Ну і глыбінны чыньнік, тое, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў рэцэсіі — гэта не спрыяе умацаваньню рубля ў доўга- і сярэднетэрміновай пэрспэктыве. Цану на нафту немагчыма прадказаць, але калі ў цэлым браць меркаваньні экспэртаў, яны прыходзяць да згоды, што нейкага радыкальнага падвышэньня кошту бліжэйшыя год-два не чакаецца. Добра было б для нафтавых краінаў, каб яна ня ўпала ніжэй за 40 даляраў за барэль. Паводле дзесяткаў апублікаваных прагнозаў самы аптымістычны сцэнар — гэта 40-50 даляраў за барэль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG